Сяргей Мусіенка

Мусіенка Сяргей Рыгоравіч нарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Чаркаскай вобласці (Украіна). Палітолаг, сацыёлаг, публіцыст. Член грамадска-кансультатыўнага савета пры Міністэрстве адукацыі. Член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Навукова-экспертнай групы пры дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Беларусі. З 2003 года – кіраўнік аналітычнага цэнтра “EcooM”. Аўтар кніг «Куда идем? Беларусь, Россия, Украина», «Привкус цветных революций»  і інш.

Тэматыка публікацый: палітычныя і эканамічныя агляды; арганізацыя сацыяльных і культурных праектаў патрыятычнай накіраванасці.