“Шлях слязы” – новая кніга Рагнеда Малахоўскага
У Выдавецкім доме “Звязда” пабачыў свет зборнік паэзіі Рагнеда Малахоўскага “Шлях слязы” У кнігу ўвайшлі выбраныя творы, напісаныя з 2002 па 2024 г. Паэзія Р. Малахоўскага адметная і разнастайная. У ёй выразна бачны лірычны герой — усвядомлены чалавек, які жыве, кахае, ідзе наперад, пераадольвае цяжкасці і дзеліцца сваімі неацэннымі назіраннямі з чытачом. Захапляе багацце яркіх, сакавітых вобразаў, лагічных высноў і дэталяў, якія дапамагаюць глыбей адчуць паэзію. Сутнасць вершаў не ляжыць на паверхні, што робіць іх прачытанне цікавым заняткам. Яскрава выяўленае пачуццё рытму і мелодыкі, гарманічная кампазіцыя зборніка не пакінуць чытача абыякавым да паэтычнага радка.