Сапраўдны творчы бенефіс

26 снежня ў Асіповічах адбыўся сапраўдны творчы бенефіс паэтэсы і дзіцячай пісьменніцы Мінскага абласнога аддзялення СПБ Лёлі Багдановіч. У цёплай сяброўскай атмасферы прайшлі сустрэчы з чытачамі ў раённай бібліятэцы і гарадской гімназіі. Пісьменніца прэзентавала свае новыя кнігі казак “Чароўная крынічка”, “Сарочыны байкі” і “Як Смайлік у лазню хадзіў”, чытала вершы, адказвала на пытанні кнігалюбаў.

Напрыканцы мерапрыемства паэтэса паабяцала прэзентаваць удзячным землякам новыя творы і кнігі ў наступным годзе.

Прэс-служба МАА СПБ