С.Карыцька. Вершы
***
Рабочы, селянін, начальнік…
Ды ў тым, упэўнен, моц мая,
Што не старонні назіральнік,
Мая дзяржава — гэта я.
Я тут сталеў, вучыўся, вырас
Як чалавекграмадзянін…
Таму зусім не цягне ў вырай,
Я там чужак, я там адзін.
А тут знаёмыя сцяжынкі
Жывуць са мной і днём, і ў сне,
Навокал кожная травінка,
Нібы сваячка для мяне.
Тут побач продкі і нашчадкі,
Як маці, родная зямля…
Адна на ўсіх бяда і шчасце,
I пахне вечнасцю ралля.
Заўсёды шчыра ганаруся,
I лепшая з узнагарод —
Што я часцінка Беларусі,
Маёй радзімы патрыёт.
***
Жыццё – сума мар і трывог,
І нельга пражыць без надзей,
Зямля павуціннем дарог
Яднае людзей.
У кожнага мэта свая,
Пад коламі траса пяе,
Любімая маціЗямля
Прытулак дае.
І хочацца жыць і спяваць
Пад небам любві, дабрыні…
І кожнаму падарыць
Шчаслівыя дні.
***
Хвіліну кожную шукаю тэлефон
І набіраю мой любімы нумар…
А ты маўчыш, я стаўлю на дазвон,
Бо без цябе трывожна мне і сумна.
Твой родны голас хочацца пачуць,
І зноў, і зноў прызнацца у каханні.
Страх адзіноты цяжка не адчуць,
Калі прыходзіць доўгае расстанне.
Мне не хапае позірку твайго,
Калі з дакорам,
а часцей з пяшчотай,
Я разглядаю вечарам яго
На пажаўцелых з цягам часу
фотках.
Мне не стае тваіх ласкавых слоў,
Чакаю іх, стаіўшы я дыханне…
Мне не стае цябе, мая любоў,
І гэта называецца каханнем.
***
Вясна, як раніца жыцця,
За небасхілам невядомасць,
Вяртае мары з небыцця
І цягне ў падарожжа з дому.
Паветра хмеліць галаву –
Любуюся палескім краем,
Дзе у азёраў сіняву
Трывожны месяц пазірае.
Дзе засталіся карані
Маёй любві да Беларусі,
Дзе аб каханні ў вышыні
Курлычуць жоравы і гусі.
Медыкам Беларусі прысвячаецца
Быць на варце жыцця
Сл.С.Карыцька Муз. Э.Зарыцкі
Зноў надзею вяртаць з небыцця,
Несці ў сэрцах гуманнасць адвечна,
Быць на варце самога жыцця –
Ганаровая мэта, бясспрэчна.
Прыпеў:
За здароўе бацькоў і дзяцей
Вашу працу шануе краіна.
Толькі тыя,
хто любіць аддана людзей,
Выбіраюць свой шлях ў медыцыну.
Медыцынскія сёстры, ўрачы
Нас бароняць ад болю і гора.
Сівізна і ўзоры маршчын –
Гэта лёсы бальнічных гісторый.
Прыпеў.
Вы – крыніца для нашых надзей,
Хай жа радасцю поўніцца сэрца,
Бо ахоўваць здароўе людзей –
Ганаровая доля, паверце.
Прыпеў.
Новы дзень над зямлёю плыве,
Азараецца светам краіна,
Хай для шчасця народа жыве
І працуе заўжды медыцына.
Прыпеў.