Ракуцёўшчына сустракала гасцей
У чарговы раз “Фальварак Ракуцёўшчына”, што ў Маладзечанскім раёне прымаў шматлікіх удзельнікаў і гасцей свята “Ракуцёўскае лета – 2025”. Свята, прысвечае творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, было арганізавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Маладзечанскім райвыканкамам.
На галоўнай сцэне адбылася музычна-паэтычная імпрэза з удзелам прадстаўнікоў Мінскага абласнога і гарадскога аддзяленняў СПБ. З успамінамі пра сваю працу ў якасці першага дырэктара музея М. Багдановіча выступіў і прачытаў вершы-прысвячэнні Міхась Пазнякоў. Старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Леанід Крыванос уручыў білет і знак члена СПБ валожынскай паэтэсе Наталлі Жылевіч. Свае вершы гасцям урачыстага мерапрыемства чыталі Яўген Хвалей, Іна Фралова, Дар’я Лёсава, Людміла Круглік, Рагнед Малахоўскі. З канцэртнымі нумарамі выступілі прадстаўнікі раённай самадзейнасці і сталічнай эстрады. У фальварку вёўся актыўны гандаль вырабамі народных майстроў, праходзілі розныя творчыя майстар-класы. Госці мелі магчымасць набыць новыя кнігі буйнейшых выдавецтваў краіны. Аўтограф-сесіі правялі Кацярына Хадасевіч-Лісавая і Людміла Рублеўская.
Адметнасцю свята стала наведванне гасцямі “Крыніцы Багдановіча”. Мерапрыемства завяршылася ажно а дзявятай гадзіне вечара.
Прэс-служба МАА СПБ