Рагнед Малахоўскі: Прыгожае слова – заўсёды добрае

У межах акцыі “Я і мая сям’я – супраць брыдкаслоўя” паэт Рагнед Малахоўскі сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Вялася размова аб чысціні мовы і яе ўплыву на чысціню адносін паміж людзьмі, пра важную ролю сям’і ў выхаванні высокіх маральных каштоўнасцей чалавека.

Рагнед Юр’евіч чытаў вершы, прэзентаваў свае новыя кнігі, адказваў на шматлікія пытанні студэнтаў.

Прэс-служба МАА СПБ