“Радзімы песенныя сцежкі” – на галоўнай пляцоўцы кніжнай выстаўкі

У нядзелю на галоўнай пляцоўцы ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адбылася музычна-паэтычная імпрэза Мінскага абласнога аддзялення СПБ “Вялікай Перамозе – 80. За Беларусь свабодную”, на якой быў прэзентаваны абласны зборнік песень “Радзімы песенныя сцежкі”.

Са сваімі творамі выступілі аўтары-выканаўцы Уладзімір Цанунін і Марына Лайкова, пранікнёныя вершы чыталі Таццяна Цвірко і Людміла Круглік, песні на вершы пісьменнікаў Міншчыны спявала кампазітар і выканаўца Тамара Кашчэва. На працягу гадзіны слухачы ўважліва слухалі выступоўцаў, падпявалі ім, запрашалі выступіць на біс. Сустрэча прайшла на высокай творчай ноце.

Прэс-служба МАА СПБ