Пісьменнікі Міншчыны пабывалі ў гасцях у жодзінскіх школьнікаў-кнігалюбаў

14 красавіка ў СШ №6 горада Жодзіна адбылася творчая сустрэча вучняў і настаўнікаў са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанідам Крываносам і паэтам Рагнедам Малахоўскім. Яна была прымеркавана да адметнай падзеі, звязанай з творчасцю Максіма Багдановіча. Пісьменнікі прывезлі дыплом і памятны падарунак, якім узнагародзілі аднаго з пераможцаў рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў “Пад зоркай Венеры”, прысвечанага творчасці класіка айчыннай паэзіі. Гэта – пяцікласніца Рыжковіч Дар’я, якая ўразіла журы сваёй выразнай дэкламацыяй верша «Зімой» і адметным мастацкім афармленнем відэароліка.

Леанід Міхайлавіч і Рагнед Юр’евіч пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, адказалі на шматлікія пытанні, падарылі школьнай бібліятэцы свае кнігі.

 

 

 

 

 

 

Прэс-служба МАА СПБ