Памяці загінуўшых у імя жывых
У малой зале Клецкага раённага Дома культуры адбылася прэзентацыя калектыўнага зборніка “Памяці загінуўшых у імя жывых”. Арганізатарамі праекта сталі пісьменніцы Зоя Капуста (Кулік) з Нясвіжа і Таццяна Яцук з Баранавіч.
Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі Клецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, члены Мінскага абласнога аддзялення СПБ – адны з аўтараў кнігі – Таццяна Цвірко і Галіна Нупрэйчык. У зборніку сабраны багаты матэрыял па генацыду жыхароў Нясвіжа і Нясвіжскага раёна ў гады вайны, успаміны вязняў канцэнтрацыйных лагераў, эсэ, апавяданні, вершы, якія вяртаюць чытача ў тыя далёкія пакутныя для нашай краіны гады. Зборнік нагадвае нам пра значэнне памяці, гонару і абавязку перад пакаленнем пераможцаў.
Пад час прэзентацыі адбыўся канцэрт, які ўпрыгожылі сваімі выступленнямі спявачка Галіна Бабонава, і кампазітар-выканаўца Тамара Кашчэва, вакальная жаночая група “З песняй па жыцці” пад кіраўніцтвам Юрыя Эверта, мясцовая паэтэса Вольга Лабажэвіч і бард Анатоль Белы. Сустрэча атрымался цёплай, сардэчнай і вельмі актуальнай.
Па інфармацыі Таццяны Цвірко