ПАМЯЦІ ПАЭТАК

Аўтар: ТАЦЦЯНА ЦВІРКА

ПАМЯЦІ ПАЭТАК

 Валянціне Францаўне Гіруць-Русакевіч
і  Рэгіне Іосіфаўне Рэўтовіч
прысвячаецца

ПАМЯЦІ ПАЭТАК

Мы сяброўкамі не былі…

Мы былі па пяры калегі.

Ды душа так смыліць-баліць

І не верыць…

Пайшлі…

Навекі…

Пад шаўкі срэбракосых нябёс

Валянціна. За ёй – Рэгіна.

Вочы выцвілыя ад слёз.

Страхам пахне магільная гліна.

Мы сяброўкамі не былі.

Але як жа балюча-горка!

Так Вы рана, заўчасна сышлі,

Дзве паэткі, дзве яркія зоркі.

У акно б’е галінкамі вяз.

Выглядаю. І ў небе сінім

Уяўляю я, родныя, ВАС!

Мурашы папаўзлі па спіне.

І салёныя вусны дрыжаць.

За грудзінай трывожыцца сэрца.

Хай Вам будзе там лёгка пісаць!

Ваш працяг на Зямлі адзавецца!

ПАМЯЦІ ПАЭТАК