Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…»
Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…»…Такую восень убачыла
…Такую восень убачыла Тамара БЯРЭЗІНА
…Такую восень убачыла паэтэса і пісьменніца
Тамара БЯРЭЗІНА з г. Маладзечна
*** *** * *** ***
Не спяшалася нікуды восень – рыжая махлярка,
Па лістах спацыравала на старых алеях парку.
А стракатыя далоні лісцікаў душу ёй грэлі,
Узнімаліся ў паветра на загадкавых арэлях.
Шапацела шумна лісце і ўзлятала так высока,
Што, здаецца, даставала аж да восеньскіх аблокаў.
Так мільгаюць шпарка думкі, нібы падганяе вецер,
Трапяткія і зямныя разлятаюцца ў сусвеце.
***
Крочыць восень вяльможна паходкаю маккай,
Кроны клёнаў надзелі барвістыя шапкі.
Хараство ахінула прыроды малюнкі,
Бісер кропляў расшыў павуцінак карункі,
Што на сонцы смяюцца праменем празрыстым,
І гайдаюцца ветрыкам свежым і быстрым.
Гронкі ягад чырвоных, нібыта каралі,
Восень рупную шчодра, пяшчотна прыбралі.
У шыкоўным уборы лістоты стракатай
Дрэвы ў пышных прысадах стаяць каля хатаў.
І красуецца восень багатым убраннем,
Туманом абхінаецца вечарам, зрання.
Ёй не шкода прыгожых, фігурных лісточкаў,
Скіне іх на зямлю за марозную ночку,
Да зімы падрыхтуе застылыя дрэўцы,
Застанецца ўспамінам яскравым ў сэрцы.
***
Кліча лес у абдымкі,
У цудоўную казку,
Шызай ранішняй дымкай
Скрыў сябе нібы маскай.
Прывітаюся ціха,
Голас лесу пачую –
Ветру лёгкія ўздыхі,
Нібы песню жывую.
Ён бадзёра прачнуўся
І падзеліцца шчодра –
Набірай, не лянуйся,
Шчасця поўныя вёдры.
***
Восеньскі дожджык імжысты і дробны,
Ты да настрою журботы падобны,
Ветрам гайдаюцца дрэваў галіны,
Сумна, тужліва сплываюць хвіліны.
Мутныя хмаркі плачуць і плачуць,
Кроплі тугія па лужынах скачуць.
Кветкі не рады халоднаму душу,
Стынуць пад ветрам іх чулыя душы.
Жухнуць, цямнеюць пад восеньскай сцюжай
Астры, вяргіні і пекныя ружы.
Кветкавы век ў сезоне кароткі.
Сонечны позірк агністы, зіхоткі
Болей не грэе сваёю пяшчотай,
Сонца схавана за хмараў журботай.
Сонца чарговы бярэ адпачынак
І да вясны аб’яўляе прыпынак.
***
Падаюць лісты, як зоркі,
Саграваць зямлю – іх праца,
На азяблыя пагоркі
Дываном яны лажацца.
Накрываюць далікатна
Укатаныя дарогі,
Засцілаюць акуратна,
Каб мягчэй ступалі ногі.
Кожны крок, як па пярыне,
Пульхнай, шорсткай і стракатай.
У высокай неба сіні
Чарада аблокаў з ваты.
Восень дзень за днём ступае –
Да зімы ёй шлях далёкі,
І на хмары замяняе
Лёгакрылыя аблокі.
Дождж і слоту маразамі
Прагяняе паступова,
Прыпякае халадамі,
Ветрам дыхае зімовым.

















