Падарунак ад пісьменнікаў Міншчыны
Падчас святкавання Міжнароднага дня дарэння кніг пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ падарылі Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры аўтарскія экземпляры сваіх выданняў. У фонды музея трапілі кнігі Генадзя Аўласенкі, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Таццяны Цвірко, Рагнеда Малахоўскага, Леаніда Крываноса і іншых аўтараў. Сярод падораных кніг было і некалькі калектыўных зборнікаў, у тым ліку “Званоў перазвон”, прысвечаны 80-годдзю Хатынскай трагедыі, паэтычныя зборнікі абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”.
29 лютага з удзелам старшыні аддзялення Леаніда Крываноса адбылося юрыдычнае афармленне гэтай падзеі.
Прэс-служба МАА СПБ