“Па сакрэту” усяму свету аб роднай мове

21 лютага Дубраўская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна гасцінна расчыніла свае дзверы для паэтэсы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлі Багдановіч. Перад вучнямі і настаўнікамі пісьменніца чытала свае новыя вершы, дзялілася творчымі задумкамі, распавядала пра неабходнасць беражлівых адносін да роднай мовы. Лёля Уладзіміраўна адказала на шматлікія пытанні слухачоў і паабяцала зноў прыехаць у госці.

Прэс-служба МАА СПБ