Новыя кнігі Аляксея Шаўцова

 

Бібліятэкі краіны папоўніліся новымі літаратурнымі выданнямі, сярод якіх дзве кнігі члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксея Шаўцова.

     

Адна з іх пабачыла свет у выдавецкім доме “Звязда”. Гэта казачная гісторыя для дзяцей пра разнастайнасць жывёльнага свету і прыгажосць іх уземаадносін з чалавекам “Пра жыццё і прыгоды сланяняці, або як сланы з людзьмі пасябравалі”.

Другая кніга – “За красной чертой” – выйшла ў выдавецтве “Белпрынт”. Змешчаныя ў ёй творы напісаныя ў жанры нон-фікшн. Спадзяёмся, што кнігі будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў.

 

 

Прэс-служба МАА СПБ