Ніхто не застаецца без увагі
Стан здароўя не заўсёды з’яўляецца перашкодай для літаратурнай творчасці. Прыкладам гэтага можна назваць пісьменніка з Дзяржынска Барыса Савінава. Нягледзячы на складаную жыццёвую сітуацыю, ён працягвае працаваць над новымі творамі. І гэта праца не застаецца без увагі. Барыс Фёдаравіч зусім нядаўна стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі Мінскага аблвыканкама ў намінацыі “Публіцыстыка” за кнігу “Триумф и трагедия семьи Казей”.
Павіншаваць лаўрэата і ўручыць ганаровы дыплом да яго прыехалі старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос і яго намеснік Рагнед Малахоўскі. Адбылася цёплая таварыская сустрэча.
Прэс-служба МАА СПБ