Не быць абыякавымі!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з аблвыканкамам і прадстаўнікамі розных арганізацый і прафсаюзаў Мінскай вобласці прыняло ўдзел у марафоне добрых спраў “Адзіная Міншчына – сэрца Беларусі”. Гэта традыцыйнае праднавагодняе дабрачыннае мерапрыемства, падчас якога наведваюцца дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, прыёмныя сем’і і сацыяльна-педагагічныя цэнтры вобласці.
20 снежня гэта былі Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр, сацыяльна-педагагічны цэнтр ў Барысаве, прыёмныя сем’і ў Барысаўскім і Бярэзінскім раёнах. Падчас наведвання ўдзельнікі марафона падарылі каштоўныя рэчы і слодычы, пісьменнікі Міншчыны перадалі дзецям, якія знаходзяцца на выхаванні ў гэтых установах, бібліятэчкі сваіх кніг, сабранае новае адзенне. Паэт Рагнед Малахоўскі выступіў з віншавальным словам і чытаў свае вершы. Дзеці і выхавацелі запрашалі прыязджаць да іх яшчэ.
Прэс-служба МАА СПБ, фота з адкрытых крыніц