Неўміручая паэма. «Новай зямлі» – 100 гадоў
23 ліпеня пісьменнікі абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос, Рагнед Малахоўскі, Кацярына Хадасевіч-Лісавая і Віктар Сабалеўскі прынялі ўдзел у святкаванні 100-годдзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. Мерапрыемства было арганізавана Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. Свята пачалося з прэзентацыі факсімільнага выдання паэмы. Пасля госці наведалі Стаўбцы, усклалі кветкі да помніка песняру. Затым адбылася экскурсія ў сядзібу Акінчыцы, дзе нарадзіўся народны паэт.
Асноўная частка мерапрыемства прайшла ў філіяле музея Альбуць. Удзельнікаў чакала цікавая літаратурна-музычная праграма. Сярод выступоўцаў быў і уздзенскі паэт, які нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне, Віктар Сабалеўскі. Таксама свае вершы, прысвечаныя Якубу Коласу, дэкламаваў прадстаўнік сталічнага аддзялення паэт Яўген Хвалей, які нарадзіўся непадалёку ад Альбуці.
Свята доўжылася да самага вечара.
Прэс-служба МАА СПБ