Набыткі перакладу, і пра каханне…
Бібліятэка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі папоўнілася новымі кнігамі. Паэтэса з Валожыншчыны Зінаіда Гасціловіч прадставіла зборнік перакладаў паэзіі “Па-беларуску. Сяргей Ясенін” і лірычную кнігу вершаў пра каханне на беларускай і рускай мовах “Прости. Даруй”. Жадаем аўтару новых поспехаў у літаратурнай дзейнасці.
Прэс-служба МАА СПБ