На карысць міру

12 мая ў офісе Мінскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру адбылася перадача кнігі “Дзе рачулка Нарачанка…” Рагнеда Малахоўскага для бібліятэк Школ міру Мінскай вобласці. Дарэчы ў рэгіёне іх на сёння сорак адна. Паэтычны зборнік аўтара – гэта даніна павагі да сваёй малой радзімы – Мядзельшчыны, а для вучняў школ – прыклад патрыятычных пачуццяў, якія фарміруюцца якраз у школьным узросце. Трэба адзначыць, што зборнік пабачыў свет пры падтрымцы Мінскага абласнога аддзялення БФМ і выдадзены ў серыі “Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

Прэс-служба МАА СПБ