Лёля Багдановіч на “Вахце Памяці”
Лёля Багдановіч на “Вахце Памяці”. Вахта Памяці. Пост нумар адзін горада-героя Мінска. Тут, каля Вечнага агню на плошчы Перамогі, вучні старэйшых класаў сярэдніх школ №66 і №78 Савецкага раёна беларускай сталіцы ўжо шмат гадоў нясуць няспынную ганаровую вахту.
20 кастрычніка да іх, у штаб “Вахты памяці” завітала паэтэса Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёля Багдановіч. Яна расказала падлеткам пра літаратурную творчасць, прэзентавала паэтычны зборнік “Скарбы зямлі беларускай”, чытала прысутным свае вершы.
У канцы мерапрыемства пісьменніца адказала на пытанні слухачоў, пакінула юным патрыётам на памяць аб сустрэчы свае кнігі і абяцала яшчэ не раз парадаваць іх сваімі новымі літаратурнымі нататкамі.
Прэс-служба МАА СПБ