Літдажынкі

На традыцыйных літаратурных дажынках пісьменнікі, творцы з Уздзенскага літаб’яднання “Нёманец” падвялі творчыя рахункі за мінулы год. Нямала цікавага было ў жыцці мясцовых паэтаў, пісьменнікаў. Пра гэта засведчыў выпуск справаздачнага даведніка выдадзеных летась у выдавецтвах Беларусі кніг членаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, куды ўключаны зборнікі прозы і вершаў Дзмітрыя Вінаградава, Віктара Сабалеўскага, Валянціны Шытыка. А яшчэ з дзясятак кніжак выпушчаны цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Труса ў серыі “Бальзам жывых крыніц”. Уздзенскія творцы друкаваліся таксама ў калектыўных зборніках, літаратурных газетах і часопісах, прымалі ўдзел ў рэспубліканскіх фестывалях, святах, прэзентавалі свае кнігі, творы на розных пляцоўках.

І на творчых справаздачных дажынках прагучала нямала цікавых радкоў пра любоў да Радзімы і родную прыроду (і  сонечнае марознае надвор’е за вокнамі літаратурнай гасцёўні “У Паўлюка” дадало натхнення), пра гісторыю роднага краю і асэнсаванне свайго месца ў жыцці, пра каханне і гумарыстычнае ўспрыманне свету…

Віктар Сабалеўскі