Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Наталля ЖЫЗНЕЎСКАЯ. Памяць Хатыні

Памяць Хатыні гучаць будзе вечна
Ў сэрцах людзей беларускай зямлі
Жорсткай трагедыяй, бесчалавечнай,
Сцежкі напоўнены жалю слязьмі.

Мірную вёску агнём праглынула,
Знішчыла хаты, адрыну з людзьмі.
Дзікая зграя, што болю не чула,
Карнікаў лютых фашысцкай чумы.

Толькі званы па самотнай Хатыні,
Скардзяцца з заклікам сэрцам жывых:
Не забывайцеся, людзі, гадзіны
Вогненных вёсак, навечна святых.