Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Леанід КРЫВАНОС. Хатынь

 

Званоў перазвон

Роўна праз паўхвіліны:

Дзынь-дзынь-дзынь…

Меладычна

Ён складае гадзіны

Чалавечага лёсу,

Душэўнага болю –

Напамін для нашчадкаў

Са звановага бою.

Дзынь-дзынь-дзынь,

Дзынь-дзынь-дзынь…

У паветранай плыні –

Беларускі набат

Па ахвярах Хатыні.