Літаратурная маёўка ў вайскоўцаў
Першамай у нашай краіне сустракалі не толькі прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасць. Першага мая ў Групе матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча ваеннаслужачых вучэбнага пункту са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанідам Крываносам.
Размова ішла пра гісторыю ўзнікнення свята, традыцыі ў беларускім грамадстве з гэтай нагоды. Пісьменнік пазнаёміў слухачоў са сваімі творчымі набыткамі, чытаў вершы, разважаў на тэму службы Айчыне, адказваў на пытанні наконт уласнай службы, якую прайшоў ад салдата да палкоўніка.
Удзельнікі мерапрыемства дамовіліся аб новых літаратурных сустрэчах з пісьменнікамі Міншчыны.
Прэс-служба МАА СПБ