«Лета з добрай кнігай»: з Міншчыны на Магілёўшчыну
Паэтэса з Мінскага абласнога аддзялення СПБ Лёля Багдановіч сустрэлася з адпачываючымі летняга дзіцячага лагера школы №5 г. Асіповічы ў межах акцыі “Лета з добрай кнігай”.
Лёля Уладзіміраўна чытала вершы, расказвала пра творчы шлях, прэзентавала свае кнігі казак, адказвала на пытанні дзяцей. А яшчэ размова ішла пра неабходнасць павагі да роднага слова, клопат аб чысціні мовы ў адносінах паміж людзьмі.
Прэс-служба МАА СПБ