“Лета з добрай кнігай” – у Пугачах

26 чэрвеня ў межах рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” у Пугачоўскай сельскай бібліятэцы Валожынскага раёна адбылася сустрэча з паэтэсай Наталляй Жызнеўскай. На мерапрыемства завіталі дзеці з выхаваўча-аздараўленчага лагера “Дружба” Сівіцкай базавай школы Валожынскага раёна. Наталля Васільеўна прэзентавала свае кнігі, чытала вершы, расказвала пра свой творчы шлях, адказвала на шматлікія пытанні прысутных.

  

Прэс-служба МАА СПБ