“Лета з добрай кнігай” у Год малой радзімы
7 чэрвеня ў гасцёўню народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры завіталі вучні 5-7-х класаў з аздараўленчага лагера “Сузор’е”, які пачаў працаваць на базе гімназіі №1 г. Валожына, з выхавальнікам Т.У.Комель.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі на сустрэчу з паэтэсамі-зямлячкамі: кіраўніком “Руні” Валянцінай Гіруць-Русакевіч і членам Савета гэтай творчай суполкі Марыяй Шакун. Сустрэча праходзіла ў рамках Года малой радзімі і акцыі “Лета з добрай кнігай”.
Напачатку рабятам расказалі, што ўяўляе сабой народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” і як яно працуе, з якіх каранёў і якімі магутнымі галінамі ўзраслі сённяшнія “рунеўцы”.
Паэтэсы вялі расповед пра тое, як гэта неабходна: рабіць штосьці добрае кожнаму для сваёй малой радзімы, а ў выніку і для ўсёй нашай любай Беларусі. Расповед падмацоўваўся вершамі з кніг М.Шакун і В.Гіруць-Русакевіч, якія ўжо пабачылі свет і якія пакуль у рукапісах; аварылі пра важнасць кнігі ў жыцці кожнага чалавека, адказвалі на пытанні.