“Лета з добрай кнігай” – пачалося!
Вось і пачаліся летнія канікулы! Пісьменнікі Міншчыны сталі сустракацца з дзецьмі школьных лагераў і выступаць перад вучнямі, якія паехалі адпачываць па пуцёўках. Не толькі гульні і розныя забаўкі спрыяюць добраму адпачынку, але і цікавая кніга, пра якую расказвае сам пісьменнік і таксама прэзентуе яе.
4 чэрвеня ў Ждановіцкую сельскую бібліятэку завітала дзіцячая пісьменніца Ірына Карнаухава. Да яе прыйшлі вучны 3-5 класаў Ждановіцкай сярэдняй школы. Ірына Аляксандраўна распавяла дзіўныя гісторыі пра Байкал і прэзентавала кнігу «Байкальский солнцеворот», пазнаёміла з галоўным героем кнігі «Прелюдия» Рахманинова, или Советы пса по кличке Релакс». Цікавыя вершы, якія чытала псьменніца, дапоўнілі яе разапланавую літаратурную творчасць. Напрыканцы сустрэчы дзеці задалі мноства цікавых пытанняў.
Прэс-служба МАА СПБ