Легенды і казкі з вуснаў пісьменніка

У Старасельскай сярэдняй школе Мінскага раёна адбылася творчая сустрэча з паэтэсай і дзіцячай пісьменніцай з Заслаўя Святланай Быкавай. Святлана Анатольеўна чытала вершы, прасякнутыя любоўю і цеплынёю да самага дарагога, што ёсць у кожнага з нас, – Радзімы.

Вучні з цікавасцю слухалі літаратара, якая прэзентавала юным чытачам і настаўнікам свае новыя творы. Многія школьнікі з задавальненнем набылі кнігі з аўтографам аўтара, асабліва “Легенда Заслаўя”, якая ўключана ў праграму пазакласнага чытання па беларускай літаратуры для 6-х класаў.

Сустрэча прайшла змястоўна і карысна для ўсіх яе ўдзельнікаў.

Прэс-служба МАА СПБ