Кніжная выстаўка: высокія госці пляцоўкі Мінскай вобласці
15 сакавіка пляцоўку Мінскай вобласці на ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы наведала прадстаўнічая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Каранікам.
Дырэктар абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Наталія Вашчыла расказала пра прадстаўленыя на стэндзе рарытэтныя кніжныя фаліянты з подпісамі класікаў беларускай літаратуры – ураджэнцаў Міншчыны. Старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос прадставіў кнігі сучасных пісьменнікаў цэнтральнага рэгіёна, падарыў высокаму госцю сваю новую кнігу “Ку-ку, мой мальчик” – зборнік аповесцей і апавяданняў, выдадзены выдавецтвам “Беларусь”.
Прэс-служба МАА СПБ