Кнігі земляка
Немалаважнай праблемай сучаснасці з’яўляецца нежаданне дзяцей і падлеткаў чытаць. Сучасныя школьнікі шмат часу бавяць за камп’ютарам, айфонамі, забываючыся пра астатняе. Менавіта таму вельмі важнымі для дзяцей з’яўляюцца мерапрыемствы, прысвечаныя кнігам.
Такая сустрэча з пісьменнікам-земляком Віктарам Кажура адбылася напярэдадні Новага года ў аддзеле па рабоце з дзецьмі Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Мерапрыемства адбылося ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. Навучэнцы ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас”” у дабразычлівай абстаноўцы змаглі задаць пытанні любімаму літаратару, пачуць гісторыю стварэння ўжо вядомых твораў. Дзеці адгадвалі загадкі, вучыліся рыфмаваць вершы.
Задаволенымі засталіся ўсе.
Прэс-служба МАА СПБ, па матэрыялах Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкі