Кнігі з серыі “Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі” прэзентавалі на Дні беларускага пісьменства.
Share the post "Кнігі з серыі “Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі” прэзентавалі на Дні беларускага пісьменства."
Сваю творчую імпрэзу пісьменнікі Міншчыны пачалі 6 верасня з прэзентацыі на пляцоўцы Мінскай вобласці двух новых кніжак маладых аўтараў, выдадзеных у серыі “Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Адбыліся выступленні Паліны Дваранскай са зборнікам “Ардашынская рэфлексія” і Наталлі Жылевіч з кнігай “На беразе мараў”. Абедзьве паэтэсы расказалі аб гэтых сваіх першых кнігах, чыталі вершы, адказвалі на пытанні прысутных. Акрамя іх свой зборнік вершаў “Дзе рачулка Нарачанка…”, выдадзены ў гэтай жа серыі, прэзентаваў намеснік старшыні аддзялення Рагнед Малахоўскі.
Серыя “Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі” была заснавана ў 2024 годзе для падтрымкі маладых таленавітых аўтараў.
Прэс-служба МАА СПБ