Кастусь Цыбульскі
Цыбульскi Канстанцiн Пятровiч нарадзiўся 7 мая 1956 года ў вёсцы Забалоцце Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Служыў на Украіне ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаў пасады інспектара па справах непаўналетніх Слуцкага ГРАУС, начальніка прэс-цэнтра УУС Мінаблвыканкома. Падпалкоўнiк мiлiцыi.
Пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў. Аўтар сямі зборнікаў паэзіі і песень а таксама больш за 200 вядомых песень. Многія песні К. Цыбульскага выконваюць зоркі беларускай і замежнай эстрады, а таксама вядомыя калектывы Беларусі: “Сябры”, “Песняры”, “Бяседа”, “Свята”, “Радзімічы”, “Явар”, “Пліса”, Нацыянальны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча і іншыя.