Генадзю Аўласенку – 70!

Шчыра віншуем з 70-гадовым юбілеем пісьменніка Генадзя Аўласенку!

Літаратурнай дзейнасці Генадзя Пятровіча амаль ужо 40 гадоў. Пачынаў ён з паэзіі, пісаў вершы, якія друкаваліся ў рэспубліканскай перыёдыцы. Потым звярнуўся да драматургіі. У Саюз пісьменнікаў Беларусі наш калега быў прыняты менавіта як драматург.

Зараз творчыя далягляды Генадзя Аўласенкі значна пашырыліся. Ён піша апавяданні, раманы, казкі. Асабліва цікавяць сучасных школьнікаў тапанімічныя казкі пісьменніка з іх таямніцамі, звязанымі з паходжаннем назвы таго ці іншага населенага пункта Беларусі.

Жадаем нашаму юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрага настрою! І творчага натхнення на стварэнне новых твораў!

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л. М. Крыванос