Генадзь Аўласенка адзначыў свой юбілей творчай сустрэчай
16 кастрычніка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча з вядомым дзіцячым пісьменнікам з г. Чэрвеня Генадзем Аўласенкам з нагоды яго 70-гадовага юбілея.
На мерапрыемства прыйшлі студэнты філалагічных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў, калегі-пісьменнікі, супрацоўнікі бібліятэкі і прыхільнікі яго творчасці.
З прывітальным словам выступіла дырэктар установы Наталія Вашчыла. Ад імя кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі юбіляра павіншаваў старшыня Мінскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Леанід Крыванос, які ўручыў грамату СПБ, прывітальны адрас ад пісьменнікаў Міншчыны і памятныя падарункі. З віншавальнымі словамі і разважаннямі пра творчасць Генадзя Пятровіча, яе ўплыў на сучасны літаратурны працэс выступілі паэты Рагнед Малахоўскі, Ірына Карнаухава, Уладзімір Мазго.
Юбіляр чытаў паэтычныя і гумарыстычныя творы, распавядаў пра сваё жыццё і шлях у літаратуру, адказваў на шматлікія пытанні.
Паэтэса і аўтар-выканаўца з Барысава Марына Лайкова прыадкрыла яшчэ адну старонку творчасці юбіляра – як перакладчыка. Яна выканала некалькі сваіх песен, якія ў свой час былі перакладзены з рускай на беларускую мову Генадзем Пятровічам.
З новымі кнігамі Генадзя Аўласенкі прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца каля стэнда выдавецтва “Беларусь”. Закончылася мерапрыемства аўтограф-сесіяй.
Прэс-служба МАА СПБ