Дзень памяці народнага песняра Якуба Коласа

13 жніўня, у Дзень памяці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, ўшанаваць памяць Песняра, сустрэцца з яго нашчадкамі прышлі і члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Цырымонія адбылася на вайсковых могілках нашай сталіцы. Пісьменнікі Міншчыны ўсклалі кветкі да помніка класіка.

На фота: Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Таццяна Каленік, Славамір Даргель,  вядомы беларускі паэт Навум Гальпяровіч.

Фота Кацярыны Хадасевіч-Лісавой

Прэс-служба МАА СПБ