Душы запаветная ліра

6 лютага Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса запрасіла гасцей і карыстальнікаў бібліятэкі на творчы вечар «Душы запаветная ліра» з нагоды юбілею пісьменніцы Галіны Нічыпаровіч. Мерапрыемства было напоўнена святлом усмешак, цяплом сэрцаў, сяброўскіх прывітанняў, якія гучалі ў гонар жанчыны, якую лёс надзяліў талентам ствараць паэтычныя радкі.

На сустрэчу завіталі члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі, Ірына Карнаухава, Дзмітрый Вінаградаў, Віктар Сабалеўскі, Людміла Круглік, сябры па творчасці, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Лычкоўская, навучэнцы 9-х класаў Уздзенскай сярэдняй школы № 1 імя А.С.Пушкіна і інш.

Творчыя і сяброўскія адносіны звязваюць удзельнікаў літаб’яднання «Нёманец» і народны калектыў паэтаў і празаікаў «Выток» Дзяржынскай раённай бібліятэкі, якія таксама вершамі і музычным падарункам віншавалі Галіну Міхайлаўну.

Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй і паказам відэароліка «Мая вёска», створаным супрацоўнікамі бібліятэкі на верш Галіны Міхайлаўны, які яна прысвяціла сваім землякам, сваёй вёсцы.

Крыніца: Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса