Да Міжнароднага дня паэзіі – сустрэча з Лёляй Багдановіч
У сталічнай СШ №138 адбылася творчая сустрэча з паэтэсай, членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёляй Багдановіч. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня паэзіі.
Вучні з зацікаўленасцю слухалі вершы ў выкананні аўтара. Пісьменніца, ў сваю чаргу, адказвала на шматлікія пытанні дзяцей і настаўнікаў.
Прэс-служба МАА СПБ