Да Дня паэзіі – “Паэтычная Сябрына”. Са Святам!

Сусветны Дзень паэзіі Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыла адкрыццём новага творчага праекта пад назвай

“Паэтычная Сябрына”.

Першая імпрэза “Узвышанае і зямное”, якую распачала  старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Святлана Быкава, адбылася ва ўтульнай зале нотна-музычнай бібліятэкі горада Мінска.

У святочнай праграме прынялі ўдзел:

паэтэса, аўтар і выканаўца песень, мастачка Марына Лайкова і яе гурт старажытнай музыкі “ВІР”;

паэт, фотажурналіст Яўген Пясецкі;

аўтар і выканаўца песень Алена Маслоўская;

паэтэса, празаік, дзіцячая пісьменніца, аўтар і выканаўца песень Таццяна Дашкевіч.

Сваім гасцям і ўдзельнікам “Сябрына” падарыла цеплыню, душэўнасць, шчырыя ўсмешкі, бо пасля доўгага перапынку  сабрала сяброў і адзінадумцаў , каб падзяліцца новымі творамі і радасцю сустрэчы. Не засталіся без удзелу і гледачы: усім жадаючым з залы таксама была дадзена магчымасць прачытаць любімыя вершы.

Дадому выступоўцы паехалі не з пустымі рукамі: кожны атрымаў  памятныя падарунакі, якія стварыла сваімі рукамі і ўручыла  са словамі ўдзячнасці і найлепшымі пажаданнямі сцэнарыст і вядучая праграмы Таццяна Каленік.

Шмат прысутных выказалі ўдзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства , а таксама пажаданне “Паэтычнай сябрыне” доўгага і плённага жыцця і найчасцейшых сустрэч на яе творчай пляцоўцы.Мінскае абласное

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выказвае ўдзячнасць супрацоўнікам бібліятэкі, усім, хто даслаў цудоўня фотаздымкі сустрэчы, а таксама ўсім, хто падтрымаў адкрыццё “Паэтычнай сябрыны” і паэтычна-святочны настрой!

Прэс-служба МАА ГА СПБ