Да Дэкады рускай кнігі

У межах дэкады рускай кнігі Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі прэзентуе кнігі літаратараў Міншчыны, змест якіх прысвечаны Расіі і класікам рускай літаратуры, выдадзеныя апошнім часам у беларускіх выдавецтвах. Адметнай падзеяй стаў цыкл перакладаў валожынскай паэтэсы Зінаіды Гасціловіч “Па-беларуску Сяргей Ясенін”, “Па-беларуску Мікалай Някрасаў”, “Па-беларуску Аляксандр Пушкін”, “Па-беларуску Іван Крылоў”. У невялікіх па памеры зборніках змешчаны выбраныя творы класікаў. Кнігі знайшлі свайго чытача не толькі ў бібліятэчнай сетцы Валожынскага раёна, але і трапілі на Сусветны фестываль моладзі – 2024 ў г. Сочы.

Паэтэса з Мінскага раёна Марына Шапавалава выдала паэтычны зборнік “Опоэтизированная классика”. Фабулай сваіх вершаў аўтар паклала змест твораў паэтаў Сярэбранага веку М. Цвятаевай, Г. Ахматавай, Д. Хармса і інш. Не абыйшоў аўтар увагай і творчасць Р. Раждзественскага, Б. Акуджавы, Р. Гамзатава, А. Дзяменцьева, Я. Еўтушэнка і інш.

З навукова-гістарычнага пункту гледжання, у літаратурных беларуска-расійскіх адносінах пісьменнікаў Міншчыны адметнай падзеяй пачатку 2024 году стаў выхад кнігі публіцыста, кандыдата гістарычных навук Барыса Далгатовіча “Командармы – сыны России в боях за Беларусь”. Выданне прысвечана савецкім ваеначальнікам – ураджэнцам Расіі, якія змагаліся за вызваленне беларускіх зямель падчас Беларускай наступальнай аперацыі “Багратыён” асенне-зімняга перыяду 1944 гг.