Да чытача – з новымі кнігамі
18 лютага перад адпачываючымі санаторыя “Прыморскі”, які размешчаны на беразе Мінскага мора, свае новыя кнігі прэзентавалі старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос і яго намеснік Рагнед Малахоўскі.
Леанід Міхайлавіч падзяліўся думкамі наконт стану сучаснай беларускай літаратуры, расказаў пра гісторыю напісання асобных аповесцей і апавяданняў, што ўвайшлі ў кнігу “Ку-ку, мой мальчик”, выдадзеную ў пачатку года выдавецтвам “Беларусь”, адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Рагнед Малахоўскі распавёў гісторыю свайго шляху ў літаратуру, як гэта адбілася на далейшай творчасці і на змесце новага зборніка вершаў “Шлях слязы”, які выйшаў у выдавецкім доме “Звязда”. Паэт чытаў вершы, адказваў на пытанні.
Адбыўся жывы абмен думкамі паміж пісьменнікамі і ўдзельнікамі сустрэчы.
Прэс-служба МАА СПБ