Бульбе славу праспявалі
У межах рэгіянальнага свята бульбы, што адбылося ў уздзенскім аграгарадку Дзешчанка, прайшло нямала цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных галоўнаму беларускаму прадукту. І сярод іх – творчы конкурс «Славім бульбу беларускую», у якім прынялі актыўны ўдзел пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ і сябры літаб’яднання “Неманец”.

Вынікі творчага спаборніцтва падвялі на пасяджэнні літаб’яднання. З віншаваннямі і ўзнагародамі пераможцам прыйшлі кіраўнік раённай арганізацыі аб’яднання “Белая Русь” Таццяна Шабан і прадстаўнік раённай ветэранскай арганізацыі Людміла Тарасевіч. Прызы ў розных намінацыях атрымалі Галіна Нічыпаровіч, Валянціна Шытыка, Віктар Сабалеўскі. Таксамы былі адзначаны яскравыя паэтычныя і празаічныя работы Алы Шыбко, Ніны Лятун, Алены Дрэка, Тамары Каляда, Міхаіла Чыгіра, Уладзіміра Бурэнкі і іншых аўтараў. Лепшыя творы плануецца выдаць асобнай брашурай.

Літаратары пазнаёмілі калег са сваімі новымі кнігамі, сустрэчамі, падзяліліся творчымі планамі. Галіна Нічыпаровіч і Віктар Сабалеўскі, у прыватнасці, расказалі аб сваім удзеле ў святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Лідзе.
Прэс-служба МАА СПБ

















