Барысу Далгатовічу – 90!
Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Барыса Дзмітрыевіча Далгатовіча з прыгожай жыццёвай датай – 90-гадовым юбілеем!
Барыс Дзмітрыевіч прайшоў няпросты службовы шлях ад курсанта пяхотнага вучылішча да падпалкоўніка. Як бы не складаўся лёс, ён заўсёды заставаўся адданым ваеннай службе і сапраўдным патрыётам. А набытыя веды і вопыт паспрыялі стаць навукоўцам – кандыдатам гістарычных навук. Без перабольшвання, сёння Барыс Далгатовіч адзін з вядучых аўтарытэтаў гістарычнай навукі пра перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Шырокая эрудыцыя, цяга да творчых даследванняў прывялі яго ў прафесійную журналістыку, а потым і ў літаратурную дзейнасць. Шмат гадоў Б. Далгатовіч з’яўляецца нязменным аўтарам ваенна-патрыятычнага цыклу выдавецтва “Беларусь” “Гісторыя для школьнікаў” і іншых значных публіцыстычных і навуковых праектаў.
Барыс Далгатовіч – старэйшы пісьменнік Міншчыны. І вельмі радуе, што ў такім ганаровым узросце ён працягвае літаратурную працу, стаў для нас прыкладам самаадданасці ў творчасці.
Жадаем Барысу Дзмітрыевічу моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і бадзёрага творчага настрою!
З павагай,
старшыня Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос