Аляксандр Медзяльцоў

Медзяльцоў Аляксандр Фёдаравіч нарадзіўся 4 верасня 1950 года ў горадзе Савецк Калінінградскай вобласці. Бацька – ваеннаслужачы, родам з Барысаўскага раёна. Пасля службы ў арміі Аляксандр Фёдаравіч працаваў слесарам на прамысловых прадпрыемствах горада Барысава.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна (1972). Выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў Барысаўскім прафтэхвучылішчы будаўнікоў № 62, быў там намеснікам дырэктара. Працаваў таксама дырэктарам сярэдняй школы № 17 г. Барысава, у партыйных і савецкіх органах (Барысаўскі гаркам КПБ, Барысаўскі гарвыканкам). Апошняе месца працы – Барысаўскі райвыканкам, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы.

Публікавацца пачаў у 1996 годзе ў беларускіх і расійскіх газетах і часопісах. Асноўная тэматыка літаратурных і публіцыстычных твораў – гісторыка-краязнаўчая. Аўтар кніг “Березина 1812-2002” (2002), “Борисовщина в именах и событиях” (2012), “Прошлое не забыть” (2015), “Православная жизнь на Борисовщине” (2015), “Студёная река” (2019), шэрагу артыкулаў у часопісах “Молодая гвардия”, “Беларуская думка”, “ Немига литературная”.