Акцыя “Беларусь адзіная” у Барысаве

26 жніўня ў Барысаве пачала свой шлях па рэгіёнах краіны Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя “Беларусь адзіная”. У якасці аднаго з арганізатараў і спікераў мерапрыемства выступіў член Мінскай абласной пісьменніцкай арганізацыі, публіцыст, кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін.

У абмеркаванні пытанняў стратэгіі далейшага развіцця краіны прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскасці з усіх раёнаў Мінскай вобласці. У складзе дэлегацыі абласнога каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў удзел у акцыі прыняў і старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос.

Прэс-служба МАА СПБ