Літаратурны марафон да Дня маці “Маці, мілая маці…”. Ганна Міклашэвіч
Share the post "Літаратурны марафон да Дня маці “Маці, мілая маці…”. Ганна Міклашэвіч"
Матулі
Пяшчотнаю ўсмешкай, шчырым сэрцам
Матуля асвятляе мне дарогу…
З ёй не баюся ні жыцця, ні смерці,
Усе, як кажуць людзі, мы пад Богам…
Душу дзяцінства грэюць успаміны,
І адлятае некуды трывога…
На вуснах – пах духмянае маліны,
У лес з матуляй – доўгая дарога…
Сваволю я. Малая шчабятушка
Жартую і расказваю навіны…
Матуліна рука казыча вушка…
Якія цёплыя і светлыя хвіліны…
Яна і сёння побач. Скажа слова –
Сваёй жыццёвай мудрасцю суцешыць…
Мая МАТУЛЯ! Мой выток жыццёвы!
Зямны паклон прымі і мае вершы…
Паклон прымі за безліч спраў будзённых,
За дабрыні і шчодрасці суквецце…
Прымі душу з малітваю штодзённай
За твой спакой, здароўе, даўгалецце!