Літаратурны марафон да Дня маці “Маці, мілая маці…”. Наталля Жызнеўская

Родны край

Край прыгожы, для сэрца майго такі мілы,

Як і маці цябе ўжо с калыскі люблю.

І не трэба шукаць апантанай той сілы,

Я і сэрца, і думкі табе аддаю.

 

Я  дзіўлюся красой твайго сіняга неба,

Як і словы пра маці, цябе берагу.

Смачны бохан духмянага, свежага хлеба

З тваіх жытніх палеткаў з усімі дзялю.

 

Не імкнуся ў чужыя патрапіць краіны,

Бо і ў думках няма параўнання с табой,

Родны край, для мяне ты ў свеце адзіны,

У табе маё сэрца знаходзіць спакой.