Да Дня паэзіі – “Паэтычная Сябрына”. Са Святам!
Сусветны Дзень паэзіі Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыла адкрыццём новага творчага праекта пад назвай
“Паэтычная Сябрына”.
Першая імпрэза “Узвышанае і зямное”, якую распачала старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Святлана Быкава, адбылася ва ўтульнай зале нотна-музычнай бібліятэкі горада Мінска.
У святочнай праграме прынялі ўдзел:
паэтэса, аўтар і выканаўца песень, мастачка Марына Лайкова і яе гурт старажытнай музыкі “ВІР”;
паэт, фотажурналіст Яўген Пясецкі;
аўтар і выканаўца песень Алена Маслоўская;
паэтэса, празаік, дзіцячая пісьменніца, аўтар і выканаўца песень Таццяна Дашкевіч.
Сваім гасцям і ўдзельнікам “Сябрына” падарыла цеплыню, душэўнасць, шчырыя ўсмешкі, бо пасля доўгага перапынку сабрала сяброў і адзінадумцаў , каб падзяліцца новымі творамі і радасцю сустрэчы. Не засталіся без удзелу і гледачы: усім жадаючым з залы таксама была дадзена магчымасць прачытаць любімыя вершы.
Дадому выступоўцы паехалі не з пустымі рукамі: кожны атрымаў памятныя падарунакі, якія стварыла сваімі рукамі і ўручыла са словамі ўдзячнасці і найлепшымі пажаданнямі сцэнарыст і вядучая праграмы Таццяна Каленік.
Шмат прысутных выказалі ўдзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства , а таксама пажаданне “Паэтычнай сябрыне” доўгага і плённага жыцця і найчасцейшых сустрэч на яе творчай пляцоўцы.Мінскае абласное
Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выказвае ўдзячнасць супрацоўнікам бібліятэкі, усім, хто даслаў цудоўня фотаздымкі сустрэчы, а таксама ўсім, хто падтрымаў адкрыццё “Паэтычнай сябрыны” і паэтычна-святочны настрой!
Прэс-служба МАА ГА СПБ