Наталля Голубева

Голубева Наталля Аляксандраўна нарадзілася 10 чэрвеня 1954 года ў г. Асіповічы Магілёўскай вобласці. У 1976 годзе скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Падчас вучобы ў 1974 годзе стажыравалася ў Ягелонскім універсітэце (г. Кракаў), у 1990 годзе скончыла аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (г. Масква), кадыдат гістарычных навук.Больш за дваццаць пяць гадоў знаходзілася на дзяржаўнай службе, у тым ліку на дыпламатычнай. На працягу доўгага перыяду працавала ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы. З 2010 года ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь“ знаходзіцца ў адстаўцы, займаецца навуковай  і літаратурнай дзейнасцю.

Публікавацца пачала з 1988 года ў акадэмічных выданнях г. Масквы – Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, у Літаратурнай газеце, газеце ”Русский писатель“, часопісах ”Беларуская думка“, ”Нёман“, ”Полымя“, перыядычным друку. З’яўляецца адным з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“, прымала ўдзел у падрыхтоўцы нарматыўна-прававых актаў, якія рэгулююць яго дзейнасць, член Праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі.

Голубева Н.А. – аўтар больш за 50 навуковых, навукова-папулярных артыкулаў, манаграфічных выданняў ”Белорусское зарубежье“, ”Ваньковичи. Белорусский родовод“. З’яўляецца аўтарам літаратурных твораў – дылогіі ”Радимичи. Зямля непокоренная“ (удастоена ў 2008 годзе літаратурнай рэспубліканскай прэміі ”Залаты купідон“ у намінацыі ”Лепшы твор гісторыка-краязнаўчага жанру“), ”На перепутье двух дорог“, кніг ”Судьбы изменчивые лики“, ”Миражи“, ваенна-гістарычнага рамана ”Камея ”Салидат“, дзіцячых кніг ”Забытые тайны“, ”Сказки тетушки Руф“, ”Сокровища озера Ваал“, публіцыстыкі ”Кирилл Мазуров. О чем молчало время“ (літаратурная прэмія Мінскага аблвыканкама, 2019 год), ”Надежда Грекова. Михаил Малинин. О чем молчало время“.

Голубева Н.А. з’яўляецца аўтарам сцэнарыяў да больш, чым 30 дакументальных фільмаў, створаных для беларускіх і расійскіх каналаў на ваенна-гістарычную тэму: ”Китай. Засекреченная война“, ”Крылья Советов. Ответный огонь“, ”А-229. Секретное оружие Кремля“, ”Корея. Молчать не значит забыть“, ”Пресса стреляла в упор“ і іншых. 2-х серыйны фільм ”Две жизни Надежды Грековой“ удастоены тэлевезійнай узнагароды СНД – ”ТЭФІ-Садружнасць“ (2016 год). Сцэнар фільма ”Черный корпус генерала Петровского“ стаў пераможцам конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь за стварэнне твораў пра вызваленне рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў, удастоены спецыяльнага дыплома (2019 год).

Фільмы па сцэнарыям Голубевай Н.А. ваенна-патрыятычнага зместу ”Крылья Победы“ (12 серый), ”Партизанский рубеж“ (12 серый) прайшлі на канале ”Беларусь-1“ у 2021 годзе і сталі рэйтынгавымі. Мастацка-публіцыстычны цыкл ”Засекреченная война“ (16 серый) дэманструецца на канале ”Беларусь-1“ з сакавіка 2022 года.

У перыяд падзей 2020 года Голубева Н.А. займала актыўную жыццёвую пазіцыю, праз публікацыі ў прэсе, інтэрв’ю адстойвала інтарэсы сувереннай незалежнай дзяржавы: за перыяд 2020-2021 гадоў   у газеце ”Звязда“ апублікован шэраг артыкулаў, якія выкрываюць калабарацыяналізм, у прыватнасці два артыкулы ”Калабаранты. За якую незалежнасць яны змагаліся“. З удзелам дэпутатаў парламента, супрацоўнікаў пасольства Расіі ў Рэспубліке Беларусь, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сакавіку 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь на аснове кнігі Голубевай Н.А. ”Надежда Грекова. Михаил Малинин. О чем молчало время“ праведзены круглы стол ”Захаванне гістарычнай памяці“.

Знаходзячыся на дзяржаўнай службе, Наталля Голубева з’яўлялася распрацоўшчыкам шэрагу дзяржаўных праграм у галіне культуры, у прыватнасці звязаных з гісторыка-культурнай спадчынай, узнаўленнем гістарычнага аблічча краіны, падтрымкай тэатраў Беларусі, рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй знакавых культурных аб’ектаў Беларусі і непасрэдна ўдзельнічала ў іх рэалізацыі.

Голубева Н.А. узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2004 год), медалём Францыска Скарыны (2016 год), медалём Саюзнай дзяржавы ”За бездакорную службу“ (2010 год), медалём Саюзнай дзяржавы ”За грамадскае служэнне Саюзнай дзяржаве“ (2018год), з’яўляецца першым лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь у намінацыі ”Драматургія“ (2015 год), лаўрэатам прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2013 год).

Наталля Голубева на тэлеканале Беларусь 1