“Лета з добрай кнігай” на Вілейшчыне
У Ільянскай сярэдняй школе імя Грымаця, што на Вілейшчыне, у межах акцыі “Лета з добрай кнігай” 21 чэрвеня зладзілі сустрэчу з паэткай Аксанай Ярашонак-Камінскай. Аксана прачытала дзіцячыя і дарослыя вершы, пагутарыла з дзецьмі пра іх справы. Пад уласны акампанемент паэтка праспявала некалькі беларускіх песень, а таксама расказала пра свае журналісцкія падарожжы і паказала фотаздымкі.